Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў Кальварыйскай парафіі

kalvaria113-15 сакавіка ў Кальварыйскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску адбыліся Велікапосныя рэкалекцыі. Правёў іх ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС, пробашч парафіі Св. Юзафа ў Оршы (Віцебская дыяцэзія).

Тэмы для разважанняў, якія былі прапанаваны прысутным вернікам у першы і другі дзень рэкалекцый, непарыўна звязаны між сабою. Божая любоў і грэх. Айцец Аляксандр словамі св. Ігнація Лайёлы сцвярджаў: “На рэчы створаныя мы павінны глядзець праз адно пытанне: наколькі яны вядуць нас да Бога, ці аддаляюць”.”Грэх – гэта момант, калі ў жыцці чалавека няма Бога,”- адзначае святар. Жыць, кіруючыся прынцыпамі этыкі і маралі, недастаткова. Толькі па-сапраўднаму веруючы чалавек, які бязмежна давярае Усевышняму, зможа адчуць Божую любоў. Святар прыводзіў шматлікія прыклады, а таксама прамаўляў сыходзячы з уласнага вопыту, дзяліўся тым, што сам перажыў. Рэкалекцыяніст звярнуў увагу, што грэх, які з’яўляецца пракляццем, “выхадам” за тэрыторыю Божага благаслаўлення, спараджае страх. «Дзе страх — там няма любові», — падкрэсліў а.Аляксандр. І прапанаваў удзельнікам рэкалекцый паразважаць, чым для чалавека з’яўляецца споведзь, звярнуў увагу на яе вельмі важная умовы: рахунак сумлення, жаль за грахі, пастанаўленне паправы жыцця. Падсумоўваў: “Калі шукаем грахі не шукаючы Госпада – гэта без сэнсу”.

Важнай часткай рэкалекцый стала малітва праслаўлення перад Найсвяцейшым Сакрамантам. Потым удзельнікі рэкалекцый падыходзілі да святароў, яны, ускладаючы рукі, маліліся і благаслаўлялі.

kalvaria2

У трэці, апошні, дзень рэкалекцый абмяркоўвалася тэма пакаяння і прабачэння. Рэкалекцыяніст звярнуўся да евангельскай Прыпавесці пра блуднага сына. Разглядаў паводзіны не толькі малодшага сына, але і старэйшага. Прапаноўваў задумацца, якімі пачуццямі яны кіруюцца. Звяртаючыся да ўдзельнікаў духоўных практыкаванняў, а.Аляксандр падкрэсліў, што заўсёды трэба памятаць, што больш радасці ў тым, каб “аддаваць” сабе, дзяліцца з блізкімі, а не “браць”, ці быць засяроджаным толькі на асабістым. “Радасць у тым, каб быць для кагосці карысным”, — сцвярджаў святар і распавядаў аб сваіх размовах з наркаманамі, служэнні ў аршанскай папраўчай калоніі. Яго шчырыя словы адкрывалі перад прысутнымі важную жыццёвую праўду. Падводзячы вынікі, а.Аляксандр падкрэсліў, што Бог – айцец міласэрны, ён заўсёды выходзіць насустрач тым, хто мае жаданне Яго пазнаць.kalvaria3

Паводле парафіяльнай старонкі ў facebook.com

для друку для друку