«Вечерний Витебск» з біскупам Алегам Буткевічам: добрая традыцыя на свята Божага Нараджэння

Прадстаўляем Вашай увазе запіс тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і хору «Гасанна» з парафіі Святой Барбары ў Віцебску.

У сваёй размове з вядучымі біскуп Алег Буткевіч распавядае пра вынікі 2018 года ў Віцебскай дыяцэзіі, а менавіта ўспамінае сваю візітацыю па парафіях дыяцэзіі, сустрэчу з Папам Францішкам, прэзентацыю Новага Запавету на беларускай мове. Дзеліцца планамі на 2019 год і ўзгадвае юбілейныя даты, якія чакаюць Віцебскую дыяцэзію ў новым годзе. Не абмінулі вядучыя праграмы сваёй увагай і пытанне адносна святкавання свята Божага Нараджэння.

Запрашаем да прагляду.

для друку для друку