«Вечерний Витебск»: калядная сустрэча з біскупам Алегам Буткевічам

Прадстаўляем Вашай увазе запіс тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і хору «Гасанна» з парафіі Святой Барбары ў Віцебску.

У сваёй размове з вядучымі Сяргеем Маркавым і Iванам Паючэнкам іерарх адказвае на розныя пытанні і падымае тэмы, сярод якіх: замкнёнае кола ў справе касцела Святога Антонія, будова касцёла ў новым віцебскім мікрараёне Білева, Дні хрысціянскай культуры, дабрачыннасць, візіт біскупаў Беларусі ў Апостальскую Сталіцу і сустрэча са Святым Айцом, выхаванне дзяцей у сям’і.

У праграме таксама прадстаўлены цікавыя кадры з жыцця Віцебскай дыяцэзіі, якая мае ўжо 18 гадоў свайго існавання.

для друку для друку