З’явілася новая версія PokemonGo — лавіць трэба святых

У новай версіі прыкладання PokemonGo гулец «ловіць» святых замест пакемонаў. Неабходна знайсці святога, правільна адказаць на некаторыя пытанні пра яго і затым дадаць яго/яе ў сваю электронную «каманду евангелізацыі». У дадатку Follow JC Go японскіх монстраў замянілі святымі і дабраславёнымі Каталіцкага Касцёла, а таксама біблейскімі персанажамі.

Як і арыгінал, Follow JC Go выкарыстоўвае GPS для вызначэння пазіцыі карыстальніка ў горадзе. Дадатак клапоціцца аб фізічным і духоўным здароўі гульца.

Напрыклад, калі ён апынаецца каля храма ў рэальным жыцці, гульня прапануе спыніцца і прамовіць малітву. А заробленую гульнявую валюту можна ахвяраваць на дабрачыннасць.

Дадатак быў распрацаваны кампаніяй Fundación Ramón Pané ў рамках падрыхтоўкі да каталіцкіх Сусветных днях моладзі, якія пройдуць у Панаме ў студзені 2019 года. Паводле неафіцыйнай інфармацыі італьянскай прэсы, Папу Рымскага Францішка зарэгістравалі як першага карыстальніка новай гульні.

Follow JC Go даступны бясплатна для прылад iOS і Android, але пакуль толькі на іспанскай мове. Неўзабаве распрацоўшчыкі абяцаюць укараніць і іншыя мовы. Тым часам рускамоўныя карыстальнікі Android ужо замінусавалі дадатак — як высветлілася ў каментарах, менавіта па прычыне адсутнасці выбару мовы.

Katolik.life

для друку для друку