Ватыкан: барэльеф св. Яна Паўла II з’явіцца на дабрачыннай структуры

Усмешлівы св. Ян Павел II будзе вітаць наведвальнікаў сядзібы Апостальскай элемазінарыі, структуры Святога Пасаду, якая займаецца дабрачыннасцю ад імя Пантыфіка.

Мармуровы барэльеф з выявай Папы-славяніна быў павешаны на сцяне ў двары ўстановы. Ён мае форму дыска дыяметрам 85 см. Гэта праца іспанскага скульптара Аўгуста Дуенаса, выкананая з карарскага мармуру.

Барэльеф блаславіў Папскі элемазінарый. Ён нагадаў, што ў 1988 г., дзякуючы намаганням Яна Паўла ІІ, у Ватыкане быў адкрыты прытулак для бяздомных “Дар Марыі”, якім да сённяшняга дня апякуюцца Місіянеркі Любові. “Таму добра, што менавіта яго вобраз знаходзіцца на ўваходзе ў структуру, дэвізам якой з’яўляецца міласэрнасць”, — падкрэсліў кардынал Конрад Краеўскі.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку