Ватыканскае дасье: у свеце расце колькасць католікаў

Колькасць католікаў у свеце расце – гэта вынікае з справаздачы аб становішчы католікаў у свеце, падрыхтаванай агенцтвам “FIDES”, звязаным з Кангрэгацыяй Евангелізацыі Народаў, да 91-га Сусветнага дня місій, які будзе адзначаецца 22 кастрычніка 2017 года.

Праведзены аналіз асноўваўся на дадзеных штогадовага Статыстычнага даведніка Каталіцкага Касцёла за 2015 год і іх параўнанні з лічбамі папярэдніх гадоў.

З справаздачы, прадстаўленай 20 кастрычніка 2017 года ў Ватыкане, вынікае, што католікі складаюць 17,7% насельніцтва планеты – гэта амаль 1 млрд. 300 млн. чалавек. На Афрыканскім кантыненце налічваецца 222 млн. католікаў (19,42% мясцовых жыхароў), у Амерыцы – 625 млн. (63,6%), у Азіі – 141 млн. (3,24%). У Акіяніі жывуць 10,2 млн. католікаў, або 26,36% мясцовага насельніцтва.

У Еўропе назіраецца рост колькасці насельніцтва (716 млн. чалавек), аднак ужо другі год запар фіксуецца памяншэнне каталіцкай супольнасці – сёння гэта 285 млн. вернікаў (39,87% усяго еўрапейскага насельніцтва).

Павялічылася на 67 чалавек колькасць каталіцкіх біскупаў (разам 5 304 асобы), аднак святароў стала менш на 136 чалавек (разам 415 656 асобы). Колькасць свецкіх місіянераў дасягае 351 797 чалавек, катэхістаў – 3 122 653 чалавек.

Усяго ў свеце налічваецца 3 006 дыяцэзій, вікарыятаў, апостальскіх прэфектур і іншых рэлігійных каталіцкіх адзінак, з іх больш за ўсё ў Амерыцы – 1 091 адзінка. У агульнай колькасці ў краінах свету працуюць 118 тыс. каталіцкіх дабрачынных арганізацый – гэта шпіталі, лепразорыі, дамы-інтэрнаты, дамы састарэлых.

Каля 60 млн. школьнікаў наведваюць каталіцкія адукацыйныя установы, якіх у свеце налічваецца 216 548 адзінак; каля 5,5 млн. студэнтаў атрымліваюць адукацыю ў каталіцкіх ВНУ.

Ватыканскае радыё

для друку для друку