Ватыкан стварыў сайт для дзяцей

saitНядаўна Апостальскі Пасад стварыў сайт выключна для дзяцей. Праект каардынуе Папская Рада па справах сям’і. Яго мэта — расказаць малодшым аб праўдах веры і пра Хрыста, а таксама пра Папу, Ватыкан і Царкву ў цэлым.

У прыватнасці, каб расказаць пра Папу, аўтары знайшлі шмат дзіцячых фатаграфій Папы Францішка і цікавыя дэталі яго біяграфіі, да прыкладу, рэцэпт пірага, які рыхтавала яму бабуля.

Пантыфікі часта сустракаліся з дзецьмі і адказвалі на іх пытанні.

Святы Ян Павел II:
— Дзеці, вы любіце Дзіцятка Езуса? Ці вы хочаце, каб Езус валадарыў у вашым сэрцы? Святы Айцец ведаў, што вы скажаце «так».

Бэнэдыкт XVI
Ваша Святасць, мая катэхетка падчас падрыхтоўкі да Першай Камуніі распавядала, што Езус прысутнічае ў Найсвяцейшай Эўхарыстыі. Але як? Я яго не бачу!
— Многія рэчы, якія мы не бачым, існуюць і вельмі важныя. Напрыклад, мы не бачым розуму, але ён у нас ёсць; мы не бачым электрычнага току, аднак мы бачым святло. Мы не бачым глыбокіх рэчаў, на якіх часта грунтуецца наша жыццё і на якіх трымаецца свет, аднак мы бачым і адчуваем іх праявы.

Папа Францішак
Ваша Святасць, як вам удаецца заўсёды быць такім добрым і ніколі не злавацца?
— Хто заўсёды добры? Толькі Бог заўсёды добры! Пытанне: я бываю злосным? Так, але ніколі не кусаюся.

Па матэрыялах credo

для друку для друку