Ватыкан прадставіў фільм на «Оскар»

У Ватыканскіх музеях 27 чэрвеня 2017 адбыўся паказ фільма «Папа Францішак: мая ідэя мастацтва» (Papa Francesco: La mia idea di arte). Гэтую дакументальную 45-хвілінную стужку вылучаюць на прэмію «Оскар» -2018, паведамляе Credo.

Фільм зняты на падставе размоваў са Святым Айцом, якія правяла аўтар – італьянка Тыцыяна Лупі і аргентынскі акцёр Алехандра Мармі. Спачатку яны выдалі кнігу-інтэрвʼю, а цяпер Тыцыяна Лупі прадставіла фільм. У ім гаворка ідзе пра 11 знакамітых твораў мастацтва розных гістарычных перыядаў, якія знаходзяцца ў Ватыканскіх музеях.

На іх фоне Папа Францішак паказвае сваё бачанне і разуменне мастацтва. Як распавядае Т. Лупі, Папа разглядае мастацтва, з аднаго боку, як прыладу евангелізацыі, прыводзячы ў гэтым кантэксце прыклад Сікстынскай капэллы як своеасаблівую «Біблію пад адкрытым небам», якую «можа чытаць кожны», а з другога боку – як прыладу, якая служыць для супраціву культуры адкідання (гэтая тэма, як вядома, цяперашняму Пантыфіку вельмі блізкая).

Разам з Папам Францішкам «мы уклалі своеасаблівую галерэю мастацтва з вобразамі, абранымі са зборнікаў Ватыканскіх музеяў, якімі ўсе могуць любавацца і адпаведныя яго ідэі мастацтва», – адзначыла Тыцыяна Лупі. Творы, якія ў кнізе-інтэрвʼю пададзены малюнкамі, у фільме «ажываюць». Яна звярнула ўвагу, што «справы міласэрнасці гэта крыху як сінтэз цяперашняга пантыфікату», а для Святога Айца мастацтва гэта яшчэ адна прылада, якая служыць яднанню людзей і, гэтак жа як міласэрнасць, «не павінна адкідваць нікога і нічога».

Алехандра Мармі падчас прадстаўлення фільма сказаў, што ў гэтым свеце, як на вайне, мастацтва павінна быць прыладай міру, і «усё, што набліжае да міру, для мяне зʼяўляецца мастацтвам». «Акрамя выдатных твораў мастакоў, такіх як Караваджо або Мікеланджэла, фільм паказвае таксама і, напрыклад, барэльеф, выкананы з рэшткаў металу – гэта сімвалізуе «культуру адкідання». Паказаны там і стары рэно-4, атрыманы Папам Францішкам ад аднаго святара, які (па словах самога Папы) ілюструе «бедную царкву для бедных».

Дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ятта распавяла, што задаволена супрацоўніцтвам для фільма. Ідэя мастацтва для цяперашняга Папы зʼяўляецца ідэяй міласэрнасці, звернутага да пакорлівых, накіраванага на выяўленне і годнае карыстанне.

«І гэта відэа, зробленае, як і кніга, у «чатыры рукі», зʼяўляецца сведчаннем гэтага», – сказала яна, і выказала ўпэўненасць, што арганізацыя, якой яна кіруе з 1 студзеня 2017 г., адпавядае менавіта таму, што складае для Папы пасланне мастацтва ў свеце.

пераклад Catholicnews.by

для друку для друку