Афіцыйная газета Ватыкана «L’Osservatore Romano» 27 лютага паведаміла аб аднаўленні экуменічнага дыялогу паміж Папскай радай па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству і Сусветным Евангелічным Альянсам.
На дадзены момант анансуюцца тры пазіцыі, па якіх будзе весціся дыялог: дактрынальная і маральная канвергенцыя, аўтарытэт Святога Пісання і Традыцыі, роля Царквы ў збаўленні.
Чакаецца, што вынікам каталіцка-евангелісцкага багаслоўскага дыялогу стане прыняцце сумеснай заявы.
Сусветны Евангелічны Альянс — міжнародная арганізацыя хрысціян-евангелікаў, створаная ў 1846 годзе ў Лондане 800 дэлегатамі, у асноўным з Вялікабрытаніі і Паўночнай Амерыкі, для прапаганды адзінства евангелічных цэркваў.
Сучасная назва была афіцыйна замацаваная за арганізацыяй у 2011 годзе на XI Генеральнай асамблеі ў Куала-Лумпуры.
krynica.info са спасылкай на osservatoreromano.va.
для друку