Ваш дар, але не для Вас

vopros_talantБог стварыў кожнага з нас з усялякімі талентамі для служэння, не дзеля аднаасобнага карыстання гэтымі дарамі. Гэта такі цудоўны кругазварот — мы служым ім, а яны служаць нам. 

У кожнага свой унікальны дар. Я, напрыклад, ну зусім не бухгалтар, і я рады, што яны ўвогуле ёсць, і што гэта не я. Таму што хтосьці павінен падлічыць падаткі, вылікі і заробак, і я не застануся без грошай.

Яшчэ я рады, што ёсць механікі. Вось нават калі б я затрымайся пасярод пустыні, пры ўсім сваім жаданні не змог бы зразумець, з чаго складаецца карбюратар. Я нават не ведаю, дзе яго шукаць!

Кожны з нас мае свой цудоўны дар.

Мой дар — прапаведаваць слова Божае. Калі я буду прапаведаваць сам сабе, гэта будзе дзіўна. Я хачу служыць сваім дарам, і служу.

Пытанне, які Ваш дар? Што Вы з ім робіце, як рэалізуеце? Пачалі Вы выкарыстоўваць свой дар на карысць бліжніх?

Калі Ваш дар закапаны і не рэалізуецца, пакутуеце не толькі Вы (ад таго, што губляеце навык) — пакутуюць людзі, якія вакол Вас. Вы абкрадаеце іх. Ласка Бога не праяўляецца.

Служыце адны адным тым дарам, які хто атрымаў, як добрыя раздаўцы разнастайнай ласкі Божай. (1 П. 4, 10)

Праяўляецца  ласка Бога, хоць служым мы. Служыце адзін аднаму!

Аўтар Рык Уорэнgrodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі