Варта задумацца аб жыцці вечным

Жыццё мае вялікую каштоўнасць, калі пражываецца як дар, заўважыў Папа Францішак на заканчэнне сустрэчы з вернікамі падчас агульнай аўдыенцыі. Яна прайшла 6 лістапада ў Ватыкане.

“Няхай лістапад, прысвечаны ўспаміну аб памерлых і малітве за іх, стане для ўсіх нагодай, каб задумацца аб сэнсе чалавечага жыцця і аб жыцці вечным. Няхай гэты час дапаможа нам усвядоміць, што жыццё мае вялікую каштоўнасць, калі пражываецца як дар, не толькі для сябе, але для Бога і бліжняга”, — сказаў Пантыфік.

На працягу лістападу ў касцёлах праходзяць адмысловыя набажэнствы і малітвы ў інтэнцыі памерлых. Вернікі, якія наведаюць могілкі з 1 па 8 лістапада, маюць магчымасць атрымаць поўны адпуст, які можа быць ахвяраваны за памерлых. Для гэтага трэба выканаць звычайныя ўмовы: быць у стане асвячальнай ласкі, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца, прыняць св. Камунію.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку