Валанцёры «Карытас» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі састарэлых і інвалідаў у Віцебскім доме-інтэрнаце

dom_internat054 сакавіка валанцёры ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з музычным ансамблем «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Валанцёры «Карытас» прыехалі ў госці з невялікімі падарункамі. Маладыя людзі дарылі свае ўсмешкі і жывыя адносіны, якіх часам так не хапае жыхарам гэтай установы.

dom_internat07

Святочным канцэртам  жыхароў на працягу гадзіны парадаваў музычны ансамбль «Віцебскія дзяўчаты», які падараваў слухачам не толькі ўсмешкі і задорны настрой, але і выкананне любімых спеваў.

dom_internat10

Гледачы атрымалі масу станоўчых эмоцый і душэўны патэнцыял на доўгі час, калі ўлічыць і тое, што канцэрт адбыўся напярэдадні жаночага свята.

Антаніна Палінская, caritas-vitebsk.by

для друку для друку