- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Валанцёры «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі дапамаглі сабраць падарункі для дзяцей з парушэннямі слыху і зроку

grodna_karytas11 [1]У сусветны дзень інвалідаў, 3 снежня ў Гродзенскім гіпермаркеце сеткі «Еўраопт» адбылася дабрачынная акцыя па зборы канцылярскіх тавараў і сродкаў асабістай гігіены для дзяцей з парушэннем слыху і зроку. Акцыя была арганізаваная пры падтрымцы Аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

З дапамогай валанцёраў Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі атрымалася сабраць 7 вялікіх гандлёвых калясак, на агульную суму 11 млн.бел.руб. Усе сабраныя падарункі будуць перададзены школам-інтэрнатам, дзе выхоўваюцца дзеці з парушэннямі слыху і зроку. Хочацца адзначыць, што на працягу ўсёй акцыі, а яна доўжылася парадкам шасці гадзін, жыхары і госці Гродна былі актыўнымі ўдзельнікамі і куплялі падарункі дзецям з вялікім задавальненнем.

Дзякуем усім тым, хто прыняў актыўны ўдзел у гэтай дабрачыннай акцыі!

grodna_karytas2 [2]

grodna_karytas5 [3]

grodna_karytas7 [4]

Алег Гарбачоў, тэкст і фота