Ва Узбекістане знайшлі старадаўнюю скульптуру з беларускага касцёла

Сучасны мастак з Узбекістана Вячаслаў Ахунаў выпадкова стаў уладальнікам драўлянай скульптуры з беларускага каталіцкага храма. Ён распавёў, што ў 70-80-х гадах мінулага стагоддзя «Узбекфільм» і «Беларусьфільм» разам здымалі стужку пра партызанаў у беларускай вёсцы на захадзе краіны. Тады драўляную алтарную скульптуру Арханёла знайшлі ў мясцовых жыхароў і прывезлі ў Ташкент сябры мастака, падарыўшы яму знаходку.

З тых часоў яна праляжала ў яго майстэрні дзясяткі гадоў, але аднойчы беларускі мастак Сяргей Тычына наведаў калегу і параіў прывезці парэпаную скульптуру ў Мінск на рэстаўрацыю.

Узбекскі мастак прапануе вярнуць артэфакт ў Беларусь, аднак зрабіць гэта не проста. Скульптура з’яўляецца культурнай каштоўнасцю, таму яе нельга перамяшчаць праз мяжу. Вячаслаў Ахунаў спадзяецца, што пытанне можна вырашыць на высокім узроўні, калі прэзідэнт Беларусі наведае Узбекістан і сустрэнецца тут з лідэрам краіны, пішуць узбекскія групы ў сацсетцы. У каментарах мастаку раяць перадаць скульптуру праз беларускую амбасаду, паведамляе katolik.life.

Художник из Ташкента хочет передать в Минск древнюю белорусскую скульптуру Современный узбекский художник Вячеслав Аху…

Опубликовано Ташкент I vsedaokolo.uz 26 января 2018 г.

для друку для друку