Ва Украіне забаранілі серп і молат і свастыку

32094no-wp-1239731800021Вярхоўная Рада Украіны 9 красавiка прыняла закон аб асуджэнні камуністычнага і нацысцкага таталітарных рэжымаў і забараніла іх прапаганду і сімволіку.

Адной з галоўных пазіцый закона з’яўляецца прызнанне камуністычнага рэжыму 1917-1991 гадоў ва Украіне злачынным і праводзячым палітыку дзяржаўнага тэрору. Раўнацэнным камуністычнаму рэжыму прызнаны нацысцкі.

Законам «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі» забараняецца выкарыстанне дзяржаўных сімвалаў СССР і савецкіх рэспублік, іншых дзяржаў былога «сацлагеру», сімволікі камуністычнай партыі ці яе элементаў, уся сімволіка, прапаганда нацызму , нацыянал-сацыялізму, гэтых каштоўнасцяў, любая дзейнасць нацысцкіх, фашысцкіх груповак, перадае hromadske.tv.

Вярхоўная Рада Украіны таксама прыняла закон аб прававым статусе і ўшанаванне памяці удзельнікаў барацьбы за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі, які прызнае такімі ўсе арганізацыі, якія змагаліся за незалежнасць Украіны: арміі Украінскай Народнай Рэспублікі, арміі Заходне-Украінскай Народнай Рэспублік, Карпацкай Сечы, Украінскай ваеннай арганізацыі, Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, Украінскай паўстанцкай арміі, Украінскай галоўнай вызвольнай рады, Украінскай Хельсінкскай групы і іншых падобных арганізацый, паведамляе korrespondent.net.

Дакумент падкрэслівае, што барацьба за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі вялася з лістапада 1917 году па 24 жніўня 1991 года.

Акрамя таго, Вярхоўная Рада адкрыла доступ да архіўнай інфармацыі, зафіксаванай на любых носьбітах, якая была створана, атрыманая або знаходзілася ў рэпрэсіўных органах камуністычнага таталітарнага рэжыму 1917-1991 гадоў.

krynica.info

для друку для друку