Ва Украіне з’явіліся вуліцы Яна Паўла ІІ і Яна Хрысціцеля

SumyВуліцы перайменаваны распараджэннем Сумскага гарадскога галавы Аляксандра Лысенка. Такім чынам гарадскія ўлады выканалі патрабаванні Закона Украіны «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забарона прапаганды іх сімволікі».

Усяго ў Сумах былі пераназваны 90 вуліц. Сярод новых назваў ёсць і імёны рэлігійных дзеячаў.

Так, вуліца Газеты «Праўда» з гэтага часу называецца вуліцай Яна Хрысціцеля. Вуліца 2-я Чырвонагвардзейская атрымала імя Яна Паўла II, а былая вуліца Камінтэрна названая ў гонар Андрэя Шаптыцкага.

Кіраўнік горада адзначыў, што змены ў тапаніміцы адбыліся паводле рэкамендацый Украінскага інстытута нацыянальнай памяці, а таксама ўлічваліся прапановы працоўнай групы, якая працавала на выкананне дадзенага Закона, шматлікія прапановы гараджан, ільвіная частая якіх былі калектыўныя звароты.

Аб перайменаванні Сумскіх вуліц негатыўна выказаўся арцыбіскуп Сумскай і Ахтырскай Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскі Патрыярхат) Евлагій (Гутчанка). Яму не спадабалася, што адну з вуліц назвалі ў гонар мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага. У прыватнасці, на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук ён напісаў: «У Сумах зʼявілася вуліца Андрэя Шаптыцкага. Вось што пісаў уніяцкім мітрапаліт А. Шаптыцкі ў пачатку Другой сусветнай вайны: «Пастыр павінен мець напагатове сцяг нямецкай арміі, што значыць чырвоны сцяг, а на ім зашытую свастыку на белым фоне, які можна было б усталяваць на парафіяльным доме». «Пераможную нямецкую армію, якая заняла ўжо амаль цэлы край, вітаем з радасцю і ўдзячнасцю». +(Мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі. Дакументы і матэрыялы 1899-1944. Т.ІІІ. Пастырскія пасланні 1939-1944. Львоў. 2010. С.116-118). Вось зараз такая «радасць» зʼявілася і ў Сумах! «Хвала» гарадской уладзе».

Вядомы гісторык, які ўваходзіў у працоўную групу па перайменаванні вуліц, Вячаслаў Арцюх на каментары RISU адзначыў: «Гэтыя імёны зʼявіліся ў так званым «заходнім вектары». Рабочая група зыходзіла з канцэпцыі таго, што Сумы – непаўторны горад Сумшчыны, Украіны і Еўропы. «Усходні вектар» у тапаніміцы прадстаўлены вельмі добра імёнамі расейскіх дзеячаў, а вось «заходні» не быў зафіксаваны ні ў якай меры». Наконт каментара арцыбіскупа Еўлагія аб назве вуліцы імем Андрэя Шаптыцкага, гісторык сказаў: «Мы ўсе павінны разумець спецыфіку тых часоў. Мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі у той час пісаў лісты ўсім, і Гітлеру, і Сталіну. Можна ўспамінаць і іншыя факты аб тым як тыя ці іншыя рэлігійныя дзеячы дзейнічалі ва ўмовах вайны. Але бясспрэчны той факт, што фігура мітрапаліта Андрэя знакавая для ўсёй Украіны і калі мы кажам, што хочам абʼяднаць Украіну, то варта паважаць такіх людзей і на ўсходзе, і на захадзе краіны».

для друку для друку