Ва Украіне створана незалежная Праваслаўная Царква

15 снежня на ўстаноўчым саборы ў кіеўскім Сафійскім саборы пад кіраўніцтвам прадстаўніка Канстанцінопальскага патрыярхату мітрапаліта Эмануіла Гальскага была створана аўтакефальная Праваслаўная Царква ва Украіне. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы перад людзьмі, якія сабраліся перад саборам.

Паводле яго, новую аб’яднаную царкву заснавалі сабор і ўсе епіскапы Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату і Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, а таксама група епіскапаў Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату.

На чале новай царквы стаў 39-гадовы былы мітрапаліт Пераяслаўскі і Белацаркоўскі УПЦ КП Епіфаній (Думенка). Ён заклікаў да далучэння ўсіх астатніх вернікаў Украіны, адзначыўшы, што дзверы новай Царквы адкрытыя для ўсіх. Разам з тым, паводле яго, у новай Царквы яшчэ шмат справаў наперадзе.

6 студзеня 2019 года Пятро Парашэнка і Епіфаній (Думенка) павінны наведаць Канстанцінопаль, каб атрымаць томас аб аўтакефаліі.

Krynica.info

для друку для друку