Ва Украіне паўстала супольнасць рыцараў ордэна Яна Паўла II

4 ліпеня 2020 г. у Камянец-Падольскай дыяцэзіі (Украіна) адбылася гістарычная падзея — стварэнне першай на гэтых землях супольнасці рыцараў ордэна Яна Паўла II. 14 мужчын з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г. Хмельніку, уступілі да гэтага ордэну.

Пасвячэнне ў рыцары ўзначаліў ардынарый Камянец-Падольскай дыяцэзіі Леон Дубраўскі.

Ордэн рыцараў Яна Паўла II — гэта новае супольнасць для Украіны, але ўжо вельмі вядомая ў Польшчы і Канадзе. Ordo Militiae Ioannis Pauli II — гэта праграма фарміравання і дзейнасці мужчын-каталікоў, якая дзейнічае як свецкая супольнасць вернікаў на падставе атрыманых дэкрэтаў тэрытарыяльна кампетэнтных касцельных органаў улады.

Сам ордэн узнік у Польшчы і сёння дзейнічае на тэрыторыі 12 каталіцкіх дыяцэзій у розных краінах.

Галоўнай мэтай ордэна рыцараў Яна Паўла II з’яўляецца фарміраванне жыцця католікаў па прыкладу жыцця св. Яна Паўла II, які не раз сваім жыццём даваў сведчанне чалавечнасці і святасці, паказваючы, што гэтыя дзве каштоўнасці могуць аб’ядноўвацца дзеля большай хвалы Божай.

Гэтая фундаментальная мэта, якую рыцары хочуць ажыццявіць, у прыватнасці, уключае ў сябе наступныя элементы: імкненне да асабістай святасці; абарона хрысціянскіх каштоўнасцей, у тым ліку сям’і і жыцця (ад зачацця да смерці); развіццё патрыятызму і любові да Радзімы; распаўсюджванне вучэнне св. Яна Паўла II; распаўсюджванне каталіцкай свецкай духоўнасці; узаемная дапамога братам; падтрымка духавенства (ва ўсіх сферах жыцця); падтрымка хрысціян, асабліва тых, каго пераследуюць.

Ордэн мае чатыры рыцарскія ступені: вера, міласэрнасць, салідарнасць, патрыятызм. Структура ордэна іерархічная і грунтуецца на чатырох узроўнях кіравання: агульным (свецкім), правінцыяльным (мясцовым), дыяцэзіяльным і базавым (парафіяльным). Дзейнасць ордэна цесна звязана з дзейнасцю Каталіцкага Касцёла, таму на ўсіх узроўнях арганізацыі існуе сувязь з касцельнай іерархіяй.

Дзякуй Богу за ордэн рыцараў Яна Паўла II, дзякуй і за іншыя мужчынскія супольнасці, якія сёння паўстаюць ва Украіне. Няхай яны дапамогуць мужчынам знайсці сапраўдную ролю, якую яны павінны выконваць у сваіх сем’ях, у Касцёле, у парафіях, а таксама ў сваёй Айчыне.

credo.pro

для друку для друку