V фестываль Марыйных песень «Mater Deі» пройдзе ў Баранавічах

У суботу 31 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах пройдзе V фестываль Марыйных песень «Mater Deі». Да ўдзелу запрашаюцца хоры дарослых, дзіцячыя хоры, ансамблі, салісты і спяваючыя сем’і.

Умовы ўдзелу:

  • удзельнікі павінны падрыхтаваць два творы, у тым ліку адзін абавязкова на беларускай мове;
  • акрамя таго, трэба падрыхтаваць творы «Serdeczna Matko» і «Ты за сабою нас вядзеш», якія будуць выконвацца ўсімі ўдзельнікамі на пачатак і заканчэнне фестывалю;
  • калектывы і салісты могуць выконваць творы акапэла або ў суправаджэнні аднаго музычнага інструмента.

Анкету на ўдзел дасылаць на адрас: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6, брат Карнэліуш Консэк, або mater.dei@tlen.pl да 19 кастрычніка.

Конкурс адбудзецца ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай, г. Баранавічы, пр. Савецкі, 18. Пачатак у 11.00.

Спампаваць анкету можна ТУТ>>>

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па  тэлефоне: +375 29 227 38 84 (брат Карнэліуш).

для друку для друку