Дарагія сябры, рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” аб’яўляе фотаконкурс “Міласэрнасць – гэта…” Як вы ўсе ведаеце, у Каталіцкім Касцёле аб’яўлены Год Міласэрнасці. Папа Францішак заахвочвае нас, каб мы былі міласэрнымі. А што такое міласэрнасць? Ці можна яе ўхапіць позіркам аб’ектыва фотакамеры? Як думаеце?
Дасылайце нам свае фотаздымкі на гэтую тэму. Раскажыце ўсім чытачам “Каталіцкага Весніка” і партала Catholicnews.by, што такое міласэрнасць.
Мы ў сваю чаргу ўжо рыхтуем прызы для пераможцаў. Гэта будуць лічбавыя гаджэты і ўсё, што неабходна сучаснаму інтэрнэт-юзеру. Цяпер правілы.
- На конкурс дасылаем толькі 1 фотаздымак. Абавязкова трэба пазначыць прозвішча і імя аўтара, мясцовасць, а таксама працяг выразу «Міласэрнасць — гэта …» для Вашага фота.
- Здымкі можна апрацоўваць у праграмах толькі мінімальна.
- Нельга дасылаць спампаваныя здымкі з інтэрнэту.
- Здымкі можна рабіць любой фота- ці відэаапаратурай, у тым ліку і смартфонамі.
- Дасылаем здымкі на электронны адрас рэдакцыі: katalickivesnik@gmail.com з назвай КОНКУРС або ў суполку рэдакцыі УКантакце (у альбом).
- Конкурс пачынаецца з 14-га снежня і завяршыцца 20 студзеня.
- Вашыя здымкі будуць з’яўляцца на сайце Catholicnews.by па меры іх паступлення.
- Галасаванне па фотаздымках пачнецца 15 студзеня і будзе доўжыцца да 20 студзеня. Вынікі будуць аб’яўлены 21 студзеня праз галасаванне на сайце Catholicnews.by і праз рашэнне рэдакцыі.
- Здымкі пераможцаў будуць надрукаваныя ў газеце “Каталіцкі Веснік”.
Усім жадаем творчага натхнення! Дык што такое міласэрнасць?..
Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка”
