Уся Польшча будзе танчыць для св. Яна Паўла ІІ

tanec15 мая ўся Польшча ў чарговы раз затанцуе для св. Яна Паўла ІІ, паведамляе gosc.pl. Так званы «фішмоб» звычайна адбываецца ў днях, якія папярэднічаюць 18 мая, калі адзначаецца дзень нараджэння Караля Вайтылы.

Гэта магчымасць узгадаць святога Яна Паўла, але адначасова з’яўляецца запрашэннем на сустрэчу моладзі ў польскай Ледніцы, якая ў гэтым годзе будзе праходзіць 4 чэрвеня.

У сувязі з падвойным запрашэннем — Ледніца і Кракаў — удзельнікі сёлетняга фішмоба будуць танцаваць не толькі пад ледніцкія песні, але таксама і пад афіцыйны гімн Сусветных дзён моладзі «Шчаслівыя міласэрныя». Фішмоб будзе адбывацца ў Познані, Кракаве, Торуні і іншых месцах.

для друку для друку