Усебеларускія рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах

З 13 па 15 красавіка ў Баранавічах адбудуцца Усебеларускія рэкалекцыі цвярозасці.

Да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях запрашаюцца ўсе неабыякавыя да праблемы алкагалізму і наркаманіі ў нашай краіне.

Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +37533 325-57-64 – Юрый Гапонік.

Адрас: Дом айцоў вербістаў, г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6.

Па матэрыялах grodnensis.by

для друку для друку