Урачыстасці ў Росіцы пройдуць у скарочаным фармаце

Айцы марыяне паведамляюць, што ў сувязі з пандэміяй каранавірусу запланаваныя на 31 ліпеня – 1 жніўня ўрачыстасці на ўшанаванне благаслаўленых мучанікаў Юрыя і Антонія ў Росіцы адбудуцца ў скарочаным фармаце, паведмляе catholic.by.

Адмяняюцца ўсе пешыя і роварныя пілігрымкі, а таксама начныя цэлебрацыі. Фэст адбудзецца толькі 1 жніўня.

Праграма набажэнстваў:

11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі
11.30 – Ружанец (радасныя таямніцы)
12.00 – святая Імша (цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)
13.30 – працэсія на месца мучаніцтва, малітва і ўшанаванне святога крыжа

Вялікая просьба да вернікаў прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях. Таксама ў санктуарыі будзе арганізавана магчымасць споведзі на вуліцы.

Інтэнцыі на святыя Імшы просьба запісаць загадзя і аддаць у санктуарыі разам з ахвяраваннямі адпаведным асобам, якія будуць знаходзіцца пры ўваходзе ў касцёл.

Таксама сёлета не будзе агульнага пачастунку для пілігрымаў. Просьба самастойна паклапаціцца пра харчаванне.

Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просяць памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання масак.

для друку для друку