Урачыстасць вечных шлюбаў у Віцебскай катэдры

У нядзелю, 5 жніўня ў Віцебску ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага вечныя шлюбы склала сястра Марыя Серафіна Мацулевіч з кангрэгацыі сясцёр Служабнічак Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганна Зачатай. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

На свята сабраліся родныя і блізкія манахіні, вернікі катэдральнай парафіі, а таксама з Браслава, адкуль родам с. Серафіна.

Біскуп Алег у сваёй гаміліі падкрэсліў, што не можна аддаць Богу больш прыгожага, чым жыццё і сэрца, дакладна жывучы духоўнымі каштоўнасцямі. Ніводная справа або праца не заменіць сэрца, прысвечанае Богу. І толькі такое сэрца можа быць гатова на кожнае пасланне, адкідаючы ўсе выгоды і эгаізм, даючы сапраўдную радасць і сапраўднае шчасце.

Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку