Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (абноўлена)

Штогод у Гудагаі збіраюцца шанавальнікі Маці Божай, якія з даверам углядаюцца ў Яе славуты ласкамі абраз. Праз заступніцтва Маці Божай Шкаплернай прагнем чарговы раз праслаўляць Бога і выпрошваць у Яго новыя ласкі.

У гэтым годзе выпадае 10 гадавіна асвячэння Гудагайскай Кальварыі, якая працягваецца 3,5 кіламетра, вядзе праз маляўнічыя палі і лясныя пагоркі ды дапамагае вернікам у асаблівай атмасферы перажыць таямніцу Адкуплення.

Праграма ўрачыстасці
13-14 ліпеня 2019 года

18.00 — святая Імша, узначалiць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі;
— заканчэнне Навэнны да Маці Божай;
20.00 — Крыжовая дарога на Кальварыі, узначалiць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі;
23.15 — Нешпары пра НПМ з разважаннем;
24.00 — працэсія са свечкамі;
— святая Імша, узначалiць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі;
— начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта;
08.30 — Гадзінкі пра НПМ;
09.30 — святая Імша на польскай мове, узначаліць ксёндз канонік Юзаф Багдзевіч;
11.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
12.00 — урачыстая адпустовая св. Імша, узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Кантактная інфармацыя: 
231200 М. Гудагай; Астравецкi р-н; Гродзенская вобл.
+375296561925
gudagaj@tut.by

Кармеліты Босыя

для друку для друку