Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Гомелі сустракалі ўсяночным чуваннем

На малітву перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, у асноўным, сабралася парафіяльная моладзь.

Перад урачыстасцю Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў гомельскім каталіцкім храме вернікі моляцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам на працягу ўсёй ночы. Пачалося сузіранне ў 21.30 у пятніцу, а скончыцца – перад службай у 7.00 у суботу. На начное чуванне пераважна сабралася парафіяльная моладзь.

Нагадаем, цяпер у Каталіцкім Касцёле праходзіць перыяд Адвэнту – радаснага чакання Прыхода Збавіцеля, Божага Нараджэння. А папярэдняе начное чуванне праходзіла ў гомельскім касцёле перад Днём Усіх святых.

katolik.life

для друку для друку