Урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай пройдуць у Гудагаі

15-16 ліпеня ў санктуарыі  ў Гудагаі пад дэвізам «Насі шкаплер і маліся на ружанцы!» пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. У гэтым годзе адбудзецца святкаванне 100 – годзя фацімскіх аб’яўленняў, а таксама 110 — годзя вяртання ў Гудагай славутага ласкамі абраза Маці Божай і 10-ай гадавіны каранацыі.

Праграма святкавання:

СУБОТА, 15 ЛІПЕНЯ

18.00 – Заканчэнне Навэнны да Маці Божай. Прыміцыйная святая Імша а. Генрыха Валэйкі OCD
20.00 – Крыжовая дарога на Кальварыі
23.15 – Нешпары ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

НЯДЗЕЛЯ, 16 ЛІПЕНЯ

00.00 – Працэсія са свечкамі
— Святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
— Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
08.30 – Гадзінкі ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі
09.30 – Святая Імша на польскай мове
12.00 – урачыстая адпустовая святая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Айцы-кармэліты сардэчна запрашаюць на святкаванне ў Гудагай!

Кантакты:

Кармэліты Босыя
231200 М. Гудагай; Астравецкi р-н; Гродзенская вобл.
+375296561925; gudagaj@tut.by

для друку для друку