Урачыстасці Маці Божай — Каралевы Палесся пройдуць 21-22 жніўня

c71be6c6d86a2e5631c652e7f756efae_LУ санктуарыі Божай Маці — Каралевы Палесся ў Лагішыне (Пінскі раён) пройдуць штогадовыя ўрачыстасці 21-22 жніўня. У гэтыя дні ў палескі гарадок традыцыйна прыйдуць пешшу і з’едуцца сотні пілігрымаў.

Пешыя пілігрымкі выйдуць 18 жніўня з Баранавічаў (тэл. для запісу +375 29 5235153 (кс. Павел)) і Бярозы (тэл. для запісу + 375 29 7908016 (кс. Уладзімір).

Праграма ўрачыстасцяў у Лагішыне

Свята ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай, Каралевы Палесся ў Лагішыне будзе доўжыцца два дні.

21 жніўня, пятніца:

18.00 – Прывітанне пілігрымаў.

18.30 – 21.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту перад цудадзейнай іконай Маці Божай, магчымасць споведзі.

22.00 – Урачыстая св. Імша з удзелам пілігрымаў. Узначаліць літургію Яго Эксцэленцыя Антоні Дзям’янка, Біскуп Пінскі.
Пасля св. Імшы:

— урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;

— канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў;

— усяночнае малітоўнае чуванне перад цудадзейнай іконай Маці Божай, магчымасць споведзі.

22 жніўня, субота:

7.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсв. Панны Марыі.

8.00 – Святая Імша (на польскай мове).

10.00 — Урачыстая св. Імша з удзелам пілігрымаў. Узначаліць літургію Яго Эксцэленцыя Антоні Дзям’янка, Біскуп Пінскі. Гамілію прамовіць Яго Эксцэленцыя Юзаф Станеўскі, Дапаможны Біскуп Гродзенскай дыяцэзіі.

12.00 – Бласлаўленне пілігрымаў.

katolik-gomel.by

для друку для друку