Урачыстасць Першай Камуніі ў Глыбокім

24 мая ў парафіяльнай супольнасці горада Глыбокае адбылася вялікая ўрачыстасць. Упершыню ў сваім жыцці 38 дзяцей прынялі Цела і Кроў Хрыста ў святой Камуніі. Да гэтага дня яны вельмі адказна рыхтаваліся праз заняткі ў катэхэзе, якія праводзіла с. Ганна Блышко.

Святыню, упрыгожаную кветкамі і дэкарацыяй, напаўняла радасць з прысутнасці дзяцей, якія з хваляваннем чакалі на вельмі важную падзею ў сваім жыцці.

Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў кс. Мечыслаў Янчышын. Падчас гаміліі кс. Віктар Місевіч звярнуўся да дзяцей, кажучы, што гэта ўрачыстасць на доўга застанецца ў іх памяці, але трэба каб яна засталася і ў іх жыцці таксама. «Вельмі добра, калі тата ці маці возьме за руку сваё дзіця і прывядзе ў касцёл, — гэта вялікая Божая ласка ў сям’і. Мы часта спатыкаемся ў нашых сем’ях з рознымі клопатамі і выпрабаваннямі, і вырашаем рознымі сваркамі, выясненнем адносінаў, прэтэнзіямі. А трэба пачаць зусім ад іншага, трэба прыйсці ў святыню і папрасіць, каб Езус Хрысту дапамог вырашыць тыя сітуцыі, дзе мы самі не ведаем, што зрабіць. Таму парада для бацькоў: пачынайце вырашаць свае праблемы ў касцёле і з малітвы дома перад абразом», — звярнуўся да дарослых святар.

glybokaje_I_kamunia16

glybokaje_I_kamunia17

«Сёння, дарагія дзеткі, вы прымаеце больш поўны ўдзел у жыцці Каталіцкага Касцёла. Самае галоўнае трэба памятаць, што Езус вас моцна любіць і хоча быць вам найлепшым Сябрам», — такімі словамі скончыў прамову кс. Віктар.

Пасля адбылося аднаўленне абяцанняў хросту, святар ад пасхала запаліў дзве свечкі для хлопчыка і дзяўчынкі, якія пасля падзяліліся святлом з астатнімі І-камунійнымі дзецьмі.

glybokaje_I_kamunia19

Цудоўным упрыгожваннем Літургіі стала працэсія з дарамі. Дзеці і бацькі ўрачыста неслі крыж, Біблію, хлеб, стулу, ружанец, кветкі, віно і ваду, гостыю.

glybokaje_I_kamunia22

На заканчэнне св. Імшы прагучалі словы падзякі ў кірунку святароў і сясцёр законных, якія працуюць у парафіі.

Гэта была вельмі значная падзея не толькі для сем’яў, з якіх паходзілі дзеці, не толькі для с. Ганны, якая іх рыхтавала, не толькі для святароў, але і для ўсёй парафіі. Кожны ў сваім сэрцы перажываў за гэтых прыгожа апранутых у белае адзенне хлопцаў і дзяўчат і шчырым сэрцам ахіналі сваёй малітвай.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

для друку для друку