Урачыстасць І Святой Камуніі ў браслаўскай парафіі

braslau2«Благаславі, тата, благаславі, мама, далонямі сваімі…»
10 мая з прывітальнага слова кс. Станіслава Мжыглуда распачалася ўрачыстая Літургія ў браслаўскай святыні, падчас якой 43 хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню прынялі да свайго сэрца Цела Хрыста і ўпоўні ўдзельнічалі ў святой Імшы.
Напрацягу двух гадоў дзеці рыхтаваліся да сакраманту споведзі. Дапамагалі ім ў гэтым сёстры-эўхарысткі Наталля, Таццяна, Лена і Аліцыя, якія стараліся перадаць дзецям не толькі веды, але і малітву, якая будзе спадарожнічаць праз усё іх жыццё.
Ксёндз Станіслаў з айцоўскай любоўю тлумачыў дзецям Божае слова і вучыў адрозніваць сапраўдныя каштоўнасці ад рэчаў часовых, якія на самой справе не могуць даць чалавеку сапраўднага шчасця. Пробашч звярнуў увагу на тое, што самае галоўнае, што могуць даць бацькі дзецям – гэта прыклад сваёй уласнай веры, і далейшае жыццё дзіцяці ў значнай меры залежыць ад той атмасферы, якая панавала ў сям’ і.
У гэты дзень разам з дзецьмі ў святочнай Імшы ўдзельнічалі іх бацькі, хросныя, родныя, хвалюючыся за іх, таму, што І Святая Камунія – важная падзея ў жыцці кожнага чалавека. Таму, гледзячы на дэкарацыю: сімвалічны човен з рыбацкай сеткай, у якую трапілі рыбкі-дзеткі, хочацца спадзявацца, што добры Бог будзе моцна трымаць іх у Сваіх Айцоўскіх руках. “Няхай цябе абараняе і благаслаўляе Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы”.
braslau1 braslau3
Алена Піртань, waladarka.by
для друку для друку