Урачыстасць Хрыста Валадара. 20.11.2016

waladarЧытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Насміхаліся з Езуса разам з народам і кіраўнікі, кажучы: Іншых ратаваў, няхай уратуе сябе самога, калі Ён Месія, выбраны Богам. Таксама і жаўнеры здзекаваліся з Яго. Падыходзілі і падносілі Яму воцат, кажучы: Калі Ты Кароль юдэйскі, уратуй сябе самога.

І быў над Ім надпіс: Гэта Кароль юдэйскі.

Адзін з павешаных злачынцаў зневажаў Яго, кажучы: Калі Ты Месія, уратуй сябе і нас. А другі ў адказ дакараў яго і казаў: Ты нават Бога не баішся, хоць і сам асуджаны на тое самае?  Мы асуджаныя справядліва, бо за тое, што зрабілі, атрымліваем. Ён жа нічога благога не зрабіў. І сказаў: Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства.

Езус адказаў яму: Сапраўды кажу табе: сёння ж будзеш са Мною ў раі.

Гэта слова Пана.

для друку для друку