Уплыў ружанца на псіхічнае здароўе

Некаторыя псіхолагі-кансультанты выкарыстоўваюць кагнітыўную тэрапію; іншымі словамі, яны дапамагаюць людзям лепш зразумець кірунак свайго мыслення, выяўляючы негатыўныя думкі і замяняючы іх пазітыўнымі. Такім чынам чалавек атрымлівае больш аптымістычны погляд на жыццё і свет. Малітва на ружанцы і ружанцовыя медытацыі спрыяюць пазітыўнаму мысленню і дапамагаюць нашаму розуму больш злучацца з Богам.

Рэгулярна молячыся ружанец, чалавек адчувае значнае паляпшэнне свайго агульнага псіхічнага здароўя, а менавіта:

• Павышэнне ўвагі і канцэнтрацыі думкі.

• Яснасць розуму; ружанцовая малітва ачышчае розум ад незасяроджанасці і негатыўных думак.

• Больш эфектыўны кантроль думак, менш дакучлівых думак.

• Змаганне з дэпрэсіяй.

• Паляпшэнне памяці (кароткатэрміновай і доўгатэрміновай).

• Зніжэнне трывогі і страху.

• Пазітыўнае мысленне і аптымістычны погляд на жыццё.

• Зніжэнне стрэсу.

• Павышэнне здольнасці расслабляцца і скідаць напружанне.

• Добрае снатворнае ўздзеянне; спрыянне спакойнаму сну на працягу ўсёй ночы.

• Узмацненне агульнага добрага адчування.

Уплыў Ружанца на духоўнае здароўе.

Уплыў на людзей, якія моляцца ружанец, даволі значны. У дадатак да 15-ці абяцанняў шанавальнікам ружанца штодзённая ружанцовая малітва дае нам велізарны духоўны рост. Магчыма, вы чулі, як людзі розных рэлігій гавораць пра большую свядомасць. Што менавіта гэта азначае? У асноўным набываць свядомасць азначае атрымліваць большае ўяўленне пра сябе, а таксама пра людзей свайго асяродку. З лепшым разуменнем сваёй уласнай істоты дасягаецца павышанае пачуццё самасвядомасці. У выніку вы становіцеся больш далучанымі да Бога і Яго святой волі.

Ніжэй прыведзены некаторыя прыклады многіх духоўных пладоў, якія атрымліваюць тыя, хто рэгулярна моліцца на ружанцы:

• Узнікае пачуццё задавальнення і значнасці ў вашым жыцці.

• Прыходзіць зразуменне мэты вашага жыцця.

• Ружанец набліжае вас да Бога і дазваляе Яму актыўна дапамагаць вам у вашым жыцці.

• Ружанцовая малітва выпрацоўвае лепшую здольнасць адрозніваць правільнае ад няправільнага.

• Павышае суперажыванне, спачуванне і памяркоўнасць ў адносінах да іншых.

• Прыносіць спакой у вашае жыцце. Дапамагае ствараць спакой для тых, хто побач з вамі.

• Накіроўвае вас да нябесных скарбаў, а не зямных жаданняў.

• Павышае разумовыя здольнасці; развівае большае пачуццё інтуіцыі.

• Павышае здольнасць любіць сябе і іншых.

• Дае ўпэўненасць у часы адчаю і безнадзейнасці.

• Дазваляе лепш кантактаваць з іншымі людзьмі і з прыродай.

• Павялічвае сілу волі і імкненне рабіць добрыя ўчынкі.

• Забяспечвае абарону ад негатыўных уздзеянняў.

• Адкрывае ваш розум на прыняцце найвышэйшай Праўды.

• Памяншае жаданне грашыць; дапамагае пераадольваць спакусы.

• Самае галоўнае: Ружанец дапамагае нам зразумець Бога.

Уплыў ружанца на цялеснае здароўе.

Святар, псіхолаг і нават навуковец згадзяцца з тым, што існуе глыбокая сувязь паміж нашым розумам і функцыянальнымі фізічнымі магчымасцямі нашага цела. У той час як сувязь паміж целам і розумам да гэтага часу ў значнай ступені не даследаваная, было праведзена некалькі кантраляваных даследаванняў, якія паказваюць тэрапеўтычную каштоўнасць малітвы і медытацыі. Паколькі ружанец выкарыстоўваюць як малітву і медытацыю, вы можаце зразумець, наколькі эфектыўнай яна можа быць для аздараўлення фізічных хваробаў.

Вось найбольш распаўсюджаныя формы аздараўлення, звязаныя з ружанцовай малітвай і медытацыямі:

• Паляпшае хуткасць дыхання і дыхальную функцыю ўвогуле.

• Стымулюе імунную сістэму.

• Павышае ўзровень энергіі; змагаецца з хранічнай стомленасцю.

• Дапамагае панізіць крывяны ціск.

• Палягчае напружанне мышцаў; дапамагае рэлаксацыі.

• Дапамагае пры мігрэні.

• Павышае ўзровень сератаніну.

• Дапамагае спраўляцца з хранічнымі захворваннямі.

• Дапамагае спыніць фізічныя залежнасці.

• Стымулюе спакойны сон.

ave-maria.by

для друку для друку