З пачатку чэрвеня ў РНПЦ анкалогіі ім. Аляксандрава ў Лясным (Бараўляны) кожны аўторак у актавай залі а 17.00 цэлебруецца святая Імша.
Ініцыятыва належыць пробашчу каталіцкай парафіі ў Бараўлянах кс. Казіміру Шыдэлка SDB.
Першая св. Імша ў РНПЦ анкалогіі ўжо адбылася ў мінулы аўторак, 6 чэрвеня. На службе прысутнічалі каля 30 чалавек, у тым ліку медыкі і пацыенты, распавёў святар.
А з 9 ліпеня святую Імшу будуць цэлебраваць у шпіталі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Бараўлянах — кожны чацвер а 17-й гадзіне.
