- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Упершыню ў Гомелі пройдзе Міжнародны форум ананімных алкаголікаў

anan alkagoliki [1]Упершыню ў Гомелі пройдзе Міжнародны форум Ананімных Алкаголікаў. Мерапрыемства, прысвечанае 6-годдзю ўтварэння руху АА ў Гомелі, запланавана на 3-4 верасня 2016 года.

Яго гасцямі будуць цвярозыя алкаголікі з розных гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, краін Прыбалтыкі і іншых дзяржаў. Такія сустрэчы дазваляюць здабыць новыя веды і вопыт, вырашыць шматлікія праблемы, а галоўнае — адчуць адзінства членаў руху, паведамляе katolik-gomel.by [2].

У Гомелі першасная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Цэнтральная служба Ананімных Алкаголікаў» была зарэгістраваная ў снежні 2010 года. У цяперашні час у горадзе праходзяць сходы дзвюх груп Ананімных Алкаголікаў, а таксама групы Ал-Анон (для членаў сем’яў алкаголікаў). Групы АА сустракаюцца ў цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама ў каталіцкім Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы і ў мясцовым касцёле.

На дадзены момант у Беларусі ў гарадах, пасёлках і вёсках дзейнічаюць 80 груп АА, якія наведваюць больш за 2 тысячы чалавек. У свеце каля 4 мільёнаў чалавек папраўляецца дзякуючы праграме АА. У чэрвені 2015 года сусветны рух АА адзначыў сваё 80-годдзе.

Як звязацца з Ананімнымі Алкаголікамі?

Адрас офіса Цэнтра абслугоўвання АА ў Беларусі:

г. Мінск, вул. Каліноўскага, 6, каб. 19.

тэл/факс. 8(017) 395-83-50, па буднях з 10.00 да 20.00

Сайт: www.aabelarus.org

E-mail: oo_scaa@tut.by

Кантактныя тэлефоны ў Гомелі:

 +375 29 372-75-27 Антон

+375 29 323-13-85 Ігар