Упершыню беларускі біскуп адкрыў старонку ў «Фэйсбуку»

piligrymyi_trakeli_nocz36Самы малады біскуп Беларусі Аляксандр Яшэўскі SDB 6 жніўня адзначаў свой 41-ы Дзень нараджэння.

Нагадаем, у чэрвені Папа Францішак прызначыў айца Аляксандра Яшэўскага SDB дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З гэтага ж часу малады біскуп вядзе свой летапіс ў сацсетцы «Фэйсбук». Ён стаў першым у Беларусі біскупам, які адкрыў сваю старонку ў сацсетках.

6 жніўня на старонцы біскупа з’явіліся ўжо дзясяткі віншаванняў з Днём нараджэння. Прычым на кожнае з іх біскуп адказаў і падзякаваў. А ў цэлым у біскупа Аляксандра Яшэўскага ўжо 640 віртуальных сяброў. Нагадаем, Папа Францішак не раз казаў аб неабходнасці евангелізацыі ў інтэрнэце.

Дарэчы, у бліжэйшыя дні біскуп пачне знаёмства з Магілёўскім дэканатам і пабывае ў мясцовых парафіях.

katolik-gomel.by

для друку для друку