Упершыню адбудзецца пілігрымка ў Будслаў для людзей з залежнасцямі

Упершыню адбудзецца пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай для людзей, якія пакутуюць ад залежнасці ад алкаголю ці наркотыкаў. Пілігрымку арганізуе з Бягомля (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) айцец-капуцын.

— Пакуль група зусім маленькая, але людзі самі жадаюць крочыць. Ёсць магчымасць прайсціся з тымі, хто вырваўся з залежнасцяў, і даць сведчанне веры, што Касцёл не закрыты перад людзьмі, якія маюць праблемы. Калі хтосьці будзе зацікаўлены, прашу пісаць асабіста, — паведаміў на сваёй старонцы ў ВК кл. Яўген Хаданёнак.

katolik-gomel.by

для друку для друку