Унікальныя кадры: як праходзіў фэст у Будславе ў 1937 годзе

У свяце ўдзельнічаў ваявода і размаўляў з жыхарамі вёсак.

Унікальныя кадры урачыстасцяў у Будславе знайшоў у сетцы каталіцкі блогер Кастусь Шыталь. 47-секундны ролік быў зроблены 2 ліпеня 1937 года і апублікаваны Polskiej Agencji Telegraficznej. На сайце Ninateka.pl гаворыцца пра тое, што ў «Польскім штотыднёвым бюлетэні» прадстаўлена парафіяльнае свята ў Будславе на Віленшчыне.

Сам ваявода ўдзельнічае ў цырымоніі. Чыноўнік разам са сваёй жонкай слухае жыхароў вёсак, якія знаходзяцца ў правінцыі пад яго кіраваннем. У гэты час, за мяжой, у савецкай Беларусі быў разгар сталінскіх рэпрэсій і барацьбы з хрысціянскай верай.

Матэрыял быў аблічбаваны як частка шматгадовай праграмы Kultura + Priorytet Digitalizacja. Мецэнатам праграмы з’яўляецца Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, а аператарам — Нацыянальны аўдыёвізуальны інстытут.

Нагадаем, у 1937 годзе Заходняя Беларусь была яшчэ ў складзе Польшчы. Савецкая ўлада прыйшла сюды ў 1939 годзе.

 

katolik.life

для друку для друку