- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Улады адмянілі рашэнне аб забароне служэння для каталіцкага святара з Салігорска

[1]Улады Беларусі адмянілі сваё ранейшае рашэнне аб непадаўжэнні дазволу на служэнне айцу Сабеславу Тамалі з Салігорска.

Гэтую інфармацыю падцвердзіў «Нашай Ніве» в.а. прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько.

Касцёл атрымаў факс ад упаўнаважанага па справах рэлігіі аб тым, што айцу Сабеславу дазвол на служэнне падоўжаны на паўгода.

Паўгода — гэта звычайны тэрмін для такога падаўжэння. Касцёл звычайна просіць аб падаўжэнні тэрміну перабывання на год, а дазволы выдаюцца часам на год, часам на паўгода, а часам на тры месяцы.

nn.by [2]