Уладальнікам спадчыны брата Бэнэдыкта XVI будзе Святы Пасад

Бэнэдыкт XVI адмовіўся ад прыняцця спадчыны па сваім браце, які памёр у ліпені 2020 г. У гэтай сітуацыі ўладальнікам усёй маёмасці кс. Георга Ратцынгера з’яўляецца Святы Пасад.

Гэта патлумачыў выданню Bild am Sonntag Ёханэс Хофман, дэкан Фонда св. Яна. Так вырашыў сам святар у пастскрыптум да свайго завяшчання.

Дом у Рэгенсбургу, дзе жыў кс. Ратцынгер, належыць Фонду. Спадчына ўключае ў асноўным кампазіцыі, ноты катэдральнага хору хлопчыкаў Regensburger Domspatzen, невялікую бібліятэку і сямейныя фотаздымкі.

Кс. Георг Ратцынгер памёр 1 ліпеня ў Рэгенсбургу ва ўзросце 96 гадоў. У сярэдзіне чэрвеня Бэнэдыкт XVI паехаў у Германію да свайго старэйшага брата, здароўе якога хутка пагаршалася. Георг быў апошнім блізкім сваяком Папы-эмерыта. У 1964-1994 гадах ён кіраваў хорам хлопчыкаў Regensburger Domstapzen. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Рэгенсбургу.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку