- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Украінскія католікі запісалі музычны альбом

Рік-Господньої-Благодаті [1]Ва Украіне выйшаў музычны альбом пад назвай «Год Гасподняй ласкі», падрыхтаваны католікамі, паведамляе партал CREDO [2]. Кампазітар музычных твораў — Віталь Казнодзій, ён з’яўляецца арганістам у касцёле св. Аляксандра ў Кіеве, а яго жонка Святлана — рэгент хору. У запісе прымалі ўдзел вернікі і работнікі кіеўскай парафіі.

Цэнтральная частка альбома — Кантата «Страсці».

Аснова дыска — святая Імша, у якой, па словах аўтараў, уплецены ўсе перыяды літургічнага года: Адвэнт, Божае Нараджэнне, Вялікі пост, Велікодны перыяд. Таксама ў альбом уключаны найважнейшыя ўрачыстасці: Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Найсвяцейшай Багародзіцы, Спасланне Святога Духа, Найсвяцейшай Тройцы, Усіх святых, Хрыста Валадара Сусвету.

Стваральнікі спадзяюцца, што кожны слухач знойдзе для сябе твор, сугучны са струнамі яго душы.