Украінскія католікі запісалі музычны альбом

Рік-Господньої-БлагодатіВа Украіне выйшаў музычны альбом пад назвай «Год Гасподняй ласкі», падрыхтаваны католікамі, паведамляе партал CREDO. Кампазітар музычных твораў — Віталь Казнодзій, ён з’яўляецца арганістам у касцёле св. Аляксандра ў Кіеве, а яго жонка Святлана — рэгент хору. У запісе прымалі ўдзел вернікі і работнікі кіеўскай парафіі.

Цэнтральная частка альбома — Кантата «Страсці».

Аснова дыска — святая Імша, у якой, па словах аўтараў, уплецены ўсе перыяды літургічнага года: Адвэнт, Божае Нараджэнне, Вялікі пост, Велікодны перыяд. Таксама ў альбом уключаны найважнейшыя ўрачыстасці: Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Найсвяцейшай Багародзіцы, Спасланне Святога Духа, Найсвяцейшай Тройцы, Усіх святых, Хрыста Валадара Сусвету.

Стваральнікі спадзяюцца, што кожны слухач знойдзе для сябе твор, сугучны са струнамі яго душы.

для друку для друку