Украінская моладзь падрыхтавала малітоўны віртуальны флэшмоб «Ноч са святымі»

Львоўская каталіцкая моладзь стварае новыя традыцыі. Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых, якую Касцёл адзначае 1 лістапада, маладыя людзі запрашаюць прыняць удзел у віртуальным малітоўным флешмобе «Ноч са святымі», лозунг якога: «Я хрысціянін, святкую свята Жывых і праслаўляю Уваскрослага ў Яго святых».

«Сутнасць яго ў тым, каб у ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада аб’яднацца ў малітве літаніі да Усіх Святых і такім чынам увайсці ва ўрачыстасць Усіх Святых. Гэтую акцыю мы распаўсюджваем праз сацсеткі і я бачу ў гэтым добрую магчымасць да евангелізацыі. Я, як актыўны карыстальнік сацсетак, бачу шмат інфармацыі — яна розная, вядома, ёсць і добрая, і карысная, але колькі таксама негатыву выліваецца, і мы падумалі, што ёсць патрэба распаўсюджваць нешта добрае.

Менавіта таму мы стварылі гэтую падзею. Мы не запрашаем кудысьці ісці, каб прыняць удзел у акцыі «Ноч са святымі». Гэта добрая магчымасць, знаходзячыся ў сябе дома, у камфортных умовах, спакойна і без спешкі далучыцца да малітвы з людзьмі, якія знаходзяцца ў розных кутках краіны, а, магчыма, нават і за яе межамі,- распавядае Ірына Рудзь, студэнтка тэалагічнага інстытута ім. св. Язэпа Більчеўскага.

«Хочам зрабіць нешта добрае, нешта цікавае, стварыць годную альтэрнатыву на святкаванне Хэлоўіна. Нам захацелася даць людзям праменьчык радасці і надзеі. Святых шмат, мы самі імкнемся да святасці і часам трэба нагадваць, што Бог усіх нас чакае і для кожнага падрыхтаваў месца»,- дадае Ірына.

CREDO

для друку для друку