Украіна: Нунцый Гуджэроці ўшанаваў памяць Герояў Нябеснай Сотні

IMG_615918 лютага, у гадавіну ўшанавання Герояў Нябеснай Сотні Апостальскі Нунцый ва Украіне Клаўдыё Гуджэроці ўшанаваў памяць загінулых за Годнасць сваёй дзяржавы ўскладаннем кветак да крыжа на вуліцы Інстытуцкай (цяпер – Герояў Нябеснай Сотні) і малітвай у капліцы, прысвечанай Героям, паведамляе КМЦ.

IMG_6161IMG_6157«Першае, што я меў мэтай – гэта ўшанаваць Тых, хто загінуў за ідэал», – адзначыў Нунцый. «У гэтым свеце адна з самых цяжкіх рэчаў – гэта мець ідэал. Часам здаецца, што грошы – гэта адзіны ідэал у гэтым свеце. Але ёсць таксама і сёння людзі, якія мараць пра нешта большае і лепшае для свайго народа. І гэта вельмі важна для ўсяго свету, для Касцёла, і таксама для нас, вернікаў, таму што нас вучаць, што ёсць і іншыя каштоўнасці – духоўныя ў гэтым свеце».

Пасля ўшанавання Герояў Нябеснай Сотні, Нунцый запэўніў журналістаў, што неўзабаве будзе мець сустрэчу з Папам Францішкам – і даваць справаздачу перад ім пра сітуацыю ва Украіне.

IMG_6298

Неўзабаве арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці адправіцца ў падарожжа па Усходняй Украіне, каб «даць адчуць людзям, якія там жывуць, што яны не адкінутыя».

для друку для друку