Украіна: на Львоўшчыне ўстанавілі копію бразільскага помніка Хрыста Збавіцеля

У Трускаўцы (Львоўская вобласць) устанавілі 12-метровую статую Езуса Хрыста з раскінутымі рукамі, якая з’яўляецца паменшанай копіяй 40-метровага Хрыста Збавіцеля ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра, паведамляе narodna-pravda.ua.

9-метровы бетонны Езус стаіць на 3-метровым пастаменце на Гошыўскай гары, якая зʼяўляецца самым высокім месцам горада.

Цікавым і адметным зʼяўляецца і тое, што ўсталяваннем скульптуры за свой кошт займаўся аўтар самой ідэі Ігар Кысак (на фота).

Паводле яго слоў, урачыстае адкрыццё статуі адбудзецца пасля завяршэння работ па добраўпарадкаванню навакольнай тэрыторыі і апрацоўкі пастамента.

Устанавілі статую яшчэ ў кастрычніку 2017 года. З тых часоў яе ўпрыгожвалі так, што яна фактычна стала паменшанай копіяй амаль 40-метровага Хрыста Збавіцеля ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра.

пераклад Catholicnews.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі