Удзячнасць перамагае негатыў: новы кліп «laudans»

29 жніўня хрысціянскі музычны дуэт «laudans» прэзентаваў новы кліп «Удзячнасць». «Удзячнасць» – гэта першы трэк будучага альбому «laudans», які мае назву «Звязаны з часам». Здымкі кліпа адбываліся ў польскіх Татрах.

Спеў «Удзячнасць» напісаны ўдзельнікамі дуэту на словы польскага святара і паэта Яна Твардоўскага ў перакладзе на беларускую мову.

У кліпе музыкі прадстаўляюць сваю інтэрпрэтацыю гэтага твора, паказваючы, што ўдзячнасць – гэта той сродак, які можа ўратаваць чалавека ад негатыву, якім запоўненыя яго думкі і жыццё.

krynica.info

для друку для друку