Удзельнікі сустрэчы ў Асізі скіравалі заклік да міру

asiziХто выкавыстоўвае імя Бога для апраўдання тэрарызму, насілля і вайны, не ідзе Яго шляхам. Вайна ў імя рэлігіі, гэта вайна супраць самой рэлігіі, а насілле і тэрарызм супярэчаць сапраўднаму рэлігійнаму духу, сцвердзілі ўдзельнікі Сусветнага дня малітвы за мір 20 верасня 2016 года ў сваім закліку аб міры, які падпісалі на заканчэнне сустрэчы ў Асізі.

Яны нагадалі, што гэта падзея, пачатак якой 30 гадоў таму даў св. Ян Павел ІІ, пашырылася на многія гарады свету, ўключыла ў дыялог і малітву за мір шматлікіх вернікаў, даўшы імпульс моцным міжрэлігійным сяброўствам і паспрыяўшы заканчэнню нямалай колькасці канфліктаў.

Нягледзячы на гэта, яшчэ не ўсе зразумелі, што “вайна робіць свет горшым, пакідаючы ў спадчыну боль і нянавісць”. “З вайной усе праігрываюць, у тым ліку пераможцы”, — сцвердзілі рэлігійныя лідэры.

Яны заклікалі кіраўнікоў дзяржаў не кіравацца прагай улады і грошай, хцівасцю гандляроў зброяй, аднабаковымі інтарэсамі, помстай за мінулае, а таксама прыкладаць канкрэтныя намаганні для выкаранення асноўных прычын войнаў: беднасці, несправядлівасці, няроўнасці, эксплуатацыі і пагарды чалавечым жыццём.

Удзельнікі асізскай сустрэчы пажадалі, каб наступіла новая эпоха, у якой глабалізаваны свет стане адзінай сям’ёй народаў і падкрэсліў, што будаўнікамі міру могуць быць усе.

Ватыканскае радыё

для друку для друку