Удзельнікі Сінода зрабілі важныя прапановы

sinod9 кастрычніка 2015 г. падчас дыскусій у “малых групах” на Сінодзе Біскупаў у Ватыкане працягвалася абмеркаванне першай часткі працоўнага дакументу асамблеі “Instrumentum laboris”. Сінадальныя Айцы заўважалі, што яна больш нагадвае сацыялагічны аналіз існуючых перад сем’ямі праблем.

Паводле меркавання ўдзельнікаў асамблеі, тут недастаткова падкрэслена прыгажосць і жыццядайнасць сям’і, заснаванай на непарыўным сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай, яе роля ў навучанні чалавечнасці, якая ўмацоўвае ўсё грамадства. Дакумент павінен адлюстроўваць жаданне Касцёла даць сем’ям надзею і давер, без прыніжэння ці адмаўлення аб’ектыўных цяжкасцяў, казалі яны.

Удзельнікі Сінода засяроджваліся таксама на праблемах душпастырства сем’яў. Магчыма прычына крызісу сям’і ў неналежным навучанні веры, казалі яны. Касцёл, у пэўным сэнсе, таксама адказны за актуальную сітуацыю сям’і, бо меў “сярэдневечны” погляд на яе, неадпаведны рэальнасці, занадта нарматыўны і пазбаўлены інтэгральнага бачання, з доляй самакрытыкі адзначалі ўдзельнікі некаторых “малых груп”.

Сінадальныя Айцы звярталі ўвагу за “заходнія” рысы структуры і мовы працоўнага дакументу асамблеі. Яго стыль не дастаткова прывабны, а часам заблытаны, асабліва ў вызначэнні таго, кім з’яўляюцца яго адрасаты. Выказвалася пажаданне, каб выніковы дакумент Сінода Біскупаў аб сям’і быў больш свежым, прамым, не вельмі тэхнічным і лёгкім для чытання ўсімі.

Падчас дыскусій у “малых групах” зноў звярталася ўвага на тэму гендэрнай ідэалогіі і рызыкаў, звязаных з яе распаўсюджваннем і навязваннем. Падкрэслівалася неабходнасць у больш глыбокім разважанні аб ролі пажылых людзей у сям’і, а таксама людзей з інваліднасцямі. Яны павінны быць больш дацэненымі, казалі Сінадальныя Айцы.

У некаторых “малых групах” выказвалася прапанова аб патрэбе ўключэння ў выніковы дакумент асамблеі гісторый аб узорным і святым сямейным жыцці, біблійных цытатаў. Звярталася ўвага на неабходнасць большага разважання на тэму чыстасці і эмацыйнага выхавання, асабліва моладзі, уплыву тэхнікі і інтэрнэту на жыццё сём’яў.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі