Удзельнікі Дзён моладзі Віцебскай дыяцэзіі падзяліліся сваімі ўражаннямі з «Каталіцкім Веснікам»

16-18 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе праходзіць сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сваімі ўражаннямі ад Дыяцэзіяльных дзён моладзі з «Каталіцкім Веснікам» падзяліліся маладыя вернікі:

 

 

 

Аляксандр Баранаў, Мінск:
— На моладзевую сустрэчу ў Браслаў я прыехаў упершыню. Тут мне вельмі спадабалася. Думаю, што зноў сюды буду прыязджаць. Асабліва запомніліся канферэнцыі, якія дапамагаюць і паказваюць шлях да Бога.

 

 

 

Вераніка Кяпсня, Друйская парафія:
— Ужо 4 раз я на гэтай сустрэчы моладзі. Для мяне гэта час, праведзены разам з Богам, гэта пэўнае ўмацаванне маёй веры. Вельмі падабаецца прыязджаць сюды, бо атрымліваю духоўныя сілы і зарад энергіі на ўвесь год!
Хачу пажадаць нашай моладзі больш часта збірацца разам і праслаўляць Бога!

 

Сафія Брандыкова, Полацк:
— Я вельмі люблю моладзевыя сустрэчы. У тым годзе патрапіла ў Польшчу на Сусветныя дні моладзі, а тут, у Браславе, была ўжо 4 разы.
Праведзены з Богам час тут вельмі цудоўны: святая Імша, адарацыя… Можна сустрэць сваіх знаёмых і пазнаць шмат новых людзей, а таксама з задавальненнем паслухаць прыгожыя спевы моладзевага хору!

 

 

Ліза Панасюк, Мінск:
— Я сюды прыехала разам з супольнасцю “Эўхарыстычны рух маладых”. У Браславе я ўпершыню. І было прыемнай неспадзяванкай, што патрапім на Дыяцэзіяльныя дні моладзі. На самай справе тут можна сустрэць вельмі шмат добрых людзей.
Лічу, што для падлеткаў неабходны такія сустрэчы, каб паглыбляць сваю веру. Важнай з’яўляецца і супольная малітва, якая дапамагае зразумець, што Бог з табой, ты не адзін!

 

Антон Доўнар, Барысаў: 
У Браславе працуюць айцы сальватарыяне. Заўсёды, калі прыязджаю ў парафію, дзе працуюць манахі, адчуваю такі своеасаблівы дух. І ў Браславе таксама адчуваю такі дух. Святары, якія праводзілі тут канферэнцыі, вельмі натхнялі! Думаю, што ў наступным годзе зноў прыеду сюды.

 

 

Гутарыла Ірына Радзевіч

для друку для друку