Удзельнікі акцыі “У школу разам з cалезіянамі” атрымалі падарункі

saleziane_deti30 жніўня завяршылася дабрачынная акцыя “У школу разам з салезіянамі”.

Пасля святой Імшы а 19 гадзіне ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы дзеці, з рук рэгіянальнага настаяцеля салезіянскай сям’і ў Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB, атрымалі падарункі, якія дапамогуць ім лепш падрыхтавацца да новага навучальнага года.

Усяго дапамогу атрымалі 11 сямей на агульную суму больш за 7000 беларускіх рублёў. Ксёндз Віктар выказаў вялікую радасць ад таго, што салезіяне мелі магчымасць такім чынам дапамагчы шматдзетным сем’ям, бо дзеці гэта надзея і радасць усяго Касцёла.

saleziane_deti_2

Таксама рэгіянальны настаяцель спадзяваецца, што гэта не апошняя такая акцыя і салезіяне будуць мець магчымасць і ў будучым дапамагаць дзеткам.

Для паслядоўнікаў ксяндза Боско гэта вельмі важны момант, бо па прыкладу свайго заснавальніка, яны імкнуцца аказваць маладому пакаленню не толькі духоўную падтрымку, але і падтрымку матэрыяльную, што таксама з’яўляецца вельмі важным аспектам у выхаванні моладзі.

sdb.by

для друку для друку