Удзел “Карытас” у Будслаўскім фэсце

caritas_bydslauДобрай традыцыяй для Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” стаў удзел у штогадовай урачыстасці ў Будславе.

“Карытас” Віцебскай дыяцэзіі падрыхтаваў бяспройгрышную латарэю, у якой кожны мог атрымаць самаробныя салодкія пачастункі або паштоўкі і блакноты.

Таксама за ахвяру можна было набыць кнігі для дзяцей, вязаныя сурвэткі, абразы з бісеру і мяккія цацкі, зробленыя інвалідамі.

Кожны прысутны ў Будславе мог купіць пернікі з надпісам “Будслаў”, зробленыя дзеткамі, паштоўкі і дыскі ад “Карытас” Пінскай дыяцэзіі.

“Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі прадставіў ў Будславе фота-выставу, прысвечанную дзейнасці “Карытас”, а таксама свечкі і фігуркі Маці Божай з гіпсу.

Дыскі, паштоўкі, ружанцы былі падрыхтаваны на Будслаўскі фэст “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Ганна, адна з валанцёраў “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, падзялілася сваімі ўражаннямі ад свята: “На мой погляд, такія акцыі вельмі важныя, асабліва таму, што кожны мог атрымаць духоўны пасілак. Свята вельмі зблізіла супрацоўнікаў і валанцёраў, з’явіліся новыя знаёмствы.

Ужо ёсць планы і перспектывы на наступны год. Мне асабіста вельмі спадабалася ўрачыстасць, засталося вельмі шмат эмоцый і ўражанняў. Не гледзячы на тое, што не атрымалася ў паўнаце паўдзельнічаць ва ўрачыстасці, але адчувалася моцная духоўная падтрымка Маці Божай Будслаўскай”.

caritas.by

 

для друку для друку